Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German
logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 30 Июль 2021 14:17

Інспекцыя працы наведалася ў ААТ “Неўскі-Агра”

З 26 ліпеня на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборачных работ. Мабільнымі групамі райвыканкамаў, у складзе якіх і прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, праводзяцца абследаванні сельгаскагаспадарчых арганізацый у мэтах недапушчэння вытворчага траўматызму, папярэджання парушэнняў патрабаванняў аховы працы.

У чацвер мабільная група Бабруйскага райвыканкама пабывала дзеля гэтага ў ААТ “Неўскі-Агра”. Падчас сустрэчы з удзельнікамі жніва начальнік Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Яраслаў Білан распавёў пра патрабаванні аховы працы ва ўборачную пару, найбольш частыя іх парушэнні і наступствы гэтага. Праінфармаваў, куды звяртацца ў выпадку нестварэння наймальнікам належных, бяспечных умоў працы і па іншых хвалюючых пытаннях.

 

Яраслаў Білан

 

Ганна Белая

Галоўны спецыяліст аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Ганна Белая распавяла пра прафілактыку траўматызма на вытворчасці падчас транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ. Заступаць на рабочае  месца здаровымі і такімі ж вяртацца ў сям’ю пасля працоўнага дня пажадала аграрыям “Неўскага-Агра” Надзея Дудаль, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.  

— У “Неўскім-Агра” мы таксама пабывалі на зернетоку, механізаваным двары, паглядзелі, як выконваюцца работы ў палявых умовах. Былі выяўлены некаторыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, у сувязі з чым наймальніку ў асобе кіраўніка прадпрыемства будуць выдадзены рэкамендацыі па гэтаму выезду для пазбаўлення ад выяўленых парушэнняў, — адзначыў начальнік інспекцыі працы. 

Прочитано 141 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района Карта запретов и ограничений на посещение лесов   Берегите жизнь! Профилактика насилия в семье
Система Orphus
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.